Тацьцяна Беланогая | en

8    0

Нарадзілася я 24 чэрвеня 1984 году ў Менску, у роддоме №1 , што на Валадарскай. Тату па размеркаванню накіравалі ў Маладэчна. Тут я скончыла школу №6, любіла вандраваць і таму вырашыла паступаць на географа. У 2002 годзе стала студэнткай прыродазнаўчага факультэта педуніверсітэта імя Максіма Танка. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка ангельвкай мовы. Падчас вучобы удзельнічала ў бардаўскіх конкурсах. У 2004 годзе стала пераможцай конкурсу «Бардаўская восень» у Бельск — Падляшскім, у 2007 — пераможцай конкурсу «ОРРА-2006» у Варшаве. Перамога была б немагчыма без падтрымкі маіх сяброў, а дакладней Люды Асіпенка і Пётрака Дудановіча. Як сказана ў Яўгеніі Янішчац «Дарога сцеліцца людзмі — не помню іншых». Канешне, у Беларусі я маю шчырых сяброў і ўдзячна за іх Богу. .

All albums

Top albums